“Шчаслівага Дня Свінні!”

View Calendar
01-12-2018 10:30 - 11:30

Чытанне кніг па-ангельску / English Readings with Natalka
Кніга: “Шчаслівага Дня Свінні!” Моў Ўілемз / “Happy Pig Day!” by Mo Willems


✨Калі: 01.12.2018
🕥Час: 10.30 – 11.30
🏠Дзе: “Кніжная нара” (Нёманская, 2)
👦Узрост: 4-7 гадоў
🙇Колькасць удзельнікаў: 5-10 дзетак
.
Што мы будзем рабіць: Чытаць кнігу пра Слана Джэралда і Парсючка Свінні. Па-ангельску.
Мы пачнем нашую сустрэчу па-беларуску і павольна пераключымся на мову арыгіналу – будзе дзіўна, але камфортна і тым, хто ўжо пачаў вывучаць ангельскую, і тым, хто толькі збіраецца.
.
Галоўныя героі гэтай кнігі – акуратны і абачлівы Слон Джэралд ды не такі ўжо акуратны, але вельмі вясёлы Парсючок Свінні.
У Дзень Свінні ўсе Свінні танчаць і спяваюць, забаўляюцца і ладзяць Свіную Вечарынку. Слон сумуе: ён таксама хацеў бы святкаваць разам з імі, але ён…слон. Ён не мае лыча, у яго – хобат, а значыць ён не мае права быць на гэтым свяце.
У цябе хобат, але гэта нічога не значыць, – вучыць яго Свінні.
Не абавязкова станавіцца Свіннёй, каб далучыцца да Свята, – вучыць нас гісторыя.
.
Кніга нагадвае маленькую п’есу – і мы абавязкова зладзім па ёй спектакль. А таксама пагуляем у некалькі гульняў, каб запомніць важныя словы – пра Слана, пра Свінняў і пра іх Свята.
.
Чытанне праводзіць Наталка Харытанюк, літаратарка, аўтарка кнігі “Казкі старога Адамкова”, і настаўніца ангельскай мовы.
.
💰Кошт: 5 рублёў
📱Запісацца можна праз тэлефон – 80297980342