“Ранняя птушка з вуліцы Сезам”

View Calendar
08-12-2018 12:00 - 13:00

Чытанне кніг па-ангельску / English Readings with Natalka
Кніга: “Ранняя птушка з вуліцы Сезам” Лінды Хэйвард / “Early Bird on Sesame Street” by Linda Hayward


Калі: 08.12.2018
Час: 12.00 – 13.00
Дзе: “Кніжная нара” (Нёманская, 2)
Узрост: 4-7 гадоў
Колькасць удзельнікаў: 5-10 дзетак
.
Што мы будзем рабіць: Чытаць кнігу пра Вялікую Птушку, якая прачнулася занадта рана. Па-ангельску.
Мы пачынаем сустрэчы па-беларуску і павольна пераключаемся на мову арыгіналу – гэта дзіўна, але камфортна і тым, хто ўжо пачаў вывучаць ангельскую, і тым, хто толькі збіраецца.
У нашай гісторыі Вялікая Птушка прачынаецца занадта рана, калі ўсе яе прыяцелі – Бісквітны Монстар, Знак, Оскар, Шэрлак Хемлак, Малая Птушка ды Бэрт з Эрні – яшчэ спяць. І паколькі Вялікай Птушцы зусім няма з кім пагуляцца, яна выпраўляецца на шпацыр па горадзе…
Галоўныя героі гэтай кнігі – персанажы знакавай амерыканскай тэлеперадачы, якіх ведаюць і любяць дзеці ва ўсім свеце ўжо сорак дзевяць год.
.
Everyone here is too busy to play! / Ні ў кога тут няма часу пагуляцца! – фраза, якая сустракаецца амаль на кожнай старонцы ў кнізе. Дзеці яе дакладна запомняць ды возьмуць сабе ў карыстанне. А каб было не так крыўдна за Вялікую Птушку – мы знойдзем час на некалькі гульняў з ёй напрыканцы.
.
Чытанне праводзіць Наталка Харытанюк, літаратарка, аўтарка кнігі “Казкі старога Адамкова”, і настаўніца ангельскай мовы.
.
Кошт: 5 рублёў
Запісацца можна праз тэлефон 8-029-7980342