Яршы плялi кашы

9,90 руб.

Гэта кнiга з цiкавай серыi «Нашым дзеткам», як заўсёды, прадстаўляе i лiтаратуру, i мастацтва. А менавiта творчасць дзiцячай студыi «АртДэпо» i таленавiтага паэта Уладзiмiра Марука, якi сем гадоў таму, на жаль, сышоў з жыцця. Маленькiя мастакi спрацавалi зусiм прафесiйна: усе малюнкi вытрыманы ў адным стылi, яны разняволеныя, сюррэалiстычныя i цудоўна падсвечваюць вершы. Вось, напрыклад, верш «Бабёр»:

Запыталiся ў бабра,

Цi не бачыў ён зубра.

Той спынiўся,

Лоб пацёр…

«Дык хутчэй кажы,

Бабёр!»

Галавою закiваў:

«Не, ён тут не праплываў!»

Она есть у нас! (берите, пока не растащили!)