Сем камянёў

22,0 руб.

Эту книгу можно купить или взять в нашей библиотеке!

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
“Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць”.

(Ганна Янкута, літаратурны крытык)

“…Захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет, дзе ёсць месца і сапраўдным чалавечым якасцям, і дзе героі мужна змагаюцца з цяжкасцямі, і дзе патрэбна кемлівасць розуму і цвёрдасць духа, каб разгадаць усе галаваломкі і выйсці на бітву са злом”.
(Анатоль Шырвель, рэдактар Krynica.info)
“Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў… Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца”.

(Ганна Севярынец, Velvet.by)

Все растащили... (Но вы все равно можете сделать заказ, чтобы мы позвонили вам как только она будет у нас!)

Хочу, но потом! Product Added!