Паштарская казка

6,3 Br

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць… Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковая, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст с прызнаннем у каханні?

Цудоўны дынамічны сюжэт, добры гумар, сакавітыя слоўцы — усё перададзена як найлепш пераклыдчыкамі Сяргеем Сматрычэнкам. Нават слоўнічак у канцы кнігі прыведзены, з якога вы даведаецеся, хто такія жмінда і карузлік, а таксама што нашы продкі называлі картачных даму і валета вышнікам і ніжнікам.

Все растащили 😞 Но вы все равно оставляйте заказ, мы перезвоним и скажем, когда приедет (ожидание поставки от пары дней до месяца).

Категория: